У 11-й акрузе Парыжа сабралася даволі шмат людзей. Сярод іх былі прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Францыі, прадстаўнікі мэрыі Парыжа,расказала арганізатарка акцыі, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Саша Кулаева.
Выступілі мэр 11-й акругі Парыжа і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Бельхасэн, а таксама прадстаўнік мэрыі Парыжа па міжнародных справах.
Людзі, якія прыйшлі на мітынг, трымалі плакаты на трох еўрапейскіх мовах з заклікамі вызваліць Алеся Бяляцкага, скандавалі лозунгі за яго вызваленне і выслухалі выступы.
На сустрэчы прысутнічалі і паслы у галіне правоў чалавека з некалькіх еўрапейскіх краінаў, таксама члены праўлення Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, якія прыехалі з самых розных краінаў — з Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Усходняй Еўропы.