Іван Мележ
Іван Мележ. Здымак ваеннага часу. З фондаў БДАМЛМ.
Іван Мележ з бацькам, жонкай Лідзіяй і дачкой Людмілай. 1947 г. З фондаў БДАМЛМ.
Іван Мележ з дачкой Ларысай. 1965 г. З фондаў БДАМЛМ.
Авяр’ян Дзеружынскі, Іван Мележ і Алесь Пальчэўскі раздаюць аўтографы чытачам у Цэнтральнай кнігарні ў Мінску. 13 снежня 1961 г. З фондаў БДАМЛМ.
Іван Мележ падчас сустрэчы з моладдзю ў Магілёве. 30 снежня 1962 г. З фондаў БДАМЛМ.
На юбілейнай вечарыне Івана Мележа. Злева направа: Язэп Семяжон, Еўдакія Лось, Мікола Аўрамчык, Іван Мележ, Пімен Панчанка, Алег Лойка. Мінск, 1976 г. З фондаў БДАМЛМ.
У навуцы «балотнымі людзьмі» прынята называць добра захаваныя муміі нашых продкаў, старажытных насельнікаў кантынента. Іх дагэтуль то тут, то там знаходзяць у падсушаных еўрапейскіх багнах зляканыя грыбнікі і палясоўшчыкі. Дзякуючы балоту, гэтаму найлепшаму кансерванту, трупы старажытных людзей не закрануў працэс гніення і разлажэння, яны даюць усцешанаму навукоўцу не толькі скуру, але і валасы, пазногці, косткі, фрагменты вопраткі. У машыне часу прыемна чытаць дэтэктывы: бывае, навукоўцы нават здольныя назваць прычыну, з якой той балотны чалавек трапіў у дрыгву, ад чаго памёр, што еў напярэдадні, каму заступіў дарогу…
Так што паляшук Іван Мележ ведаў, што рабіў, калі даверыў свой эпічны талент менавіта балоту — яно захавала створаныя ім тыпы некранутымі і свежымі, як спрадвеку захоўвае целы даўно адышоўшых людзей; ужо колькі гадоў, амаль што стагоддзе прамінула з таго дня, калі Васіль Дзяцел, які толькі што чуў у сне дзіўны клёкат, выйшаў на ганак бацькоўскай хаты, незадаволены тым, што маці позна яго разбудзіла, — а вось жа, стаіць перад намі як жывы і ад сонца жмурыцца.
«Людзі на балоце» — першы і самы знакаміты раман з задуманай Мележам «Палескай хронікі» — стаўся апошнім у беларускай літаратуры вялікім творам пра Зямлю. Ад Коласа праз «Нядолю Заблоцкіх» Калюгі, паўз
Больш пра зямлю, што з малой, што з вялікай літары, так ужо ніхто не пісаў. З такім веданнем справы, з такім адчуваннем сваёй да яе прыналежнасці, з такой, бадай што, рэлігійнай засяроджанасцю на ёй, з такім пачуццём уласнасці.Але нават рвануўшы да места, якое «
Хіба ты ніколі не пачуваўся ўгрузлым па горла ў горадзе?Хіба вакол не лес навабудаў, за якім нічога няма — толькі Крыжоўка, аб якую разбіваюцца хвалі Атлантычнага акіяну? Хіба мы жывем не на выспах?
«Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы». Карціна бязрадасная, але і
Мележаву эпапею прынята параўноўваць з Маркесавай: і тут, і там спрэсаваная вечнасць, сто гадоў адзіноты, і тут, і там праз апісанне лапіка роднай зямлі аўтар набліжае чытача да ўспрымання нейкага агульначалавечага болю, болю ўсіх за ўсіх.Героі рамана, якія і так шчыра здзіўляюцца, калі да іх даходзіць рэха нейкіх падзей звонку, з самых Хойнікаў! — гэтыя героі былі б у шоку, калі б даведаліся, што яны на Зямлі не адны такія. Што за шмат тысячаў кіламетраў ад Куранёў прыкладна гэтаксама жывуць насельнікі
Калі ўжо і праўда параўноўваць Мележа з Маркесам, то адно істотнае адрозненне адразу кідаецца ў вочы.
«Людзям на балоце», як і ўсёй «Палескай хроніцы», не хапае іроніі, а яшчэ больш самаіроніі — той ратавальнай сілы, якая выкупляе сабой першародны грэх аўтара: прэтэнзію на ўнікальнасць(бо любая творчасць ёсць, па сутнасці, навязваннем іншым свайго погляду і свайго зроку). Гэта наогул вельмі невясёлы раман, і нават дасціпнасць Ганны нейкая сумнеўная, кніжная, нават жартуючы, яна гаворыць афарызмамі. І чым далей прадзіраешся скрозь «Хроніку», тым менш хочацца ўсміхацца. Няма словаў, вялікая літаратура не абавязаная быць вясёлай — але ўмець смяяцца, у тым ліку з сябе, яна мусіць. Магчыма, такая сур’ёзнасць Мележа звязаная з тым, што ён пісаў вельмі аўтабіяграфічную рэч, спісваў Курані з родных Глінішчаў, а гэткі занятак з разлікам на вечнасць створанага вымагае адказнасці перад рэальным, а не выдуманым светам. Як той навуковец, які займаецца радаслоўнай балотных людзей,
Мележ дадумвае рэальных людзей да літаратурных тыпаў — грандыёзная, велічная, але ўсё ж надта манументальная задача, якая не пакідае часу на смех і не дае працягнуць нітку ў іголку. Сваіх сумных прасталытак такі пісьменнік не прыгадае.
Насамрэч, кажучы пра перагукі Mележавага рамана з сусветнай літаратурай, далёка хадзіць не трэба. Вядома, што
Мележ уважаў Шолахава за аднаго са сваіх літаратурных настаўнікаў. Іх лучыць перадусім жаданне паказаць моцныя характары — такія моцныя, каб ажно трашчала.Абодва ў сваіх тэкстах аддаюць развітальны паклон моцы зямлі і голасу роду — таму першабытнаму, што было вынішчана ў селяніне. «Людзі на балоце», улічваючы час стварэння рамана, — гэта беларускі адказ Шолахаву на ягоны казацкі эпас. І адказ вельмі ўдалы: «Людзі на балоце» чытаюцца са значна большай цікавасцю, яны пазбаўленыя ліхое бяскрайнасці стэпу, дзе размываецца ў жоўтай гліне і жарсць, і жудасць, застаецца адна зямля. Балота і тут служыць аховай тэксту, герметызуючы яго, робячы больш пукатым, на выспе сярод лясоў прасцей абвастраць і канкрэтызаваць.
Шолахаў выпусціў сваіх герояў у прастору, на вольны на абшар — і згубіў. Аўтар «Людзей на балоце» — прынамсі, у гэтым тэксце — лейцаў не выпускае.Андрэй Федарэнка сказаў неяк, што «каштоўнасць „Людзей на балоце“ — у замкнёнасці прасторы, у той рамантычнай ізаляцыі, у якой жывуць і дзейнічаюць героі». Як толькі нехта парушае гэтую ізаляцыю, раман пачынаеш чытаць з раздражненнем. Думаеш пра тое, што хутчэй бы яны ўсе выйшлі, гэтыя Шабеты, Апейкі, Харчавы і Дубадзелы, «алешніцкія Калініны» з іхнымі бяссільнымі спробамі прывесці мокры свет Куранёў хаця б у нейкую адпаведнасць з ідэалагічнымі дактрынамі сушы — выйшлі і зачынілі за сабою дзверы. Do it. Спроба чытаць гэты раман як мастацкі аналіз калектывізацыі — занятак сумны і нецікавы. Ну яго ў балота. Што мог савецкі пісьменнік напісаць пра калектывізацыю?
Ну, напэўна, нешта ўсё ж мог. Калі не
У «Людзях на балоце» адназначнай ацэнкі ён не дае, усімі сіламі намагаючыся выклікаць спагаду да Васіля, які дзеля сваёй зямлі гатовы адступіцца нават ад кахання,але рана ці позна ад аўтара запатрабавалі б яснай і выразнай кропкі. Магчыма, таму «Хроніка» так і не была дапісаная — бо яна і задумвалася як твор, які нельга дапісаць?
Не,
па «Людзях на балоце» трэба блукаць, як па карціннай галерэі, і падоўгу спыняцца перад кожным партрэтам.Васіль, хлопец «з упартымі, невясёлымі губамі», рыцар, пазбаўлены спадчыны, якому «далася етая зямля» і якому воляй аўтара наканавана было прайсці ці то праз пяць, ці то праз сем колаў пекла, па ліку задуманых раманаў. Упартыя, невясёлыя губы — гэта мележаўская мова ў яе найлепшым варыянце. Ганна, пра якую мы вечна будзем помніць, што яна «цвіла, як тая рабіна» — «ета блудніца», «ета пакідуха», яна ж «круцёлка», «галадранка» і «такая дзеўка!».
Шэкспіраўскі Яўхім, гэты цынічны мачо, чалавек з дзвюма душамі, які не здолеў прымірыць паміж сабой каханне і разлік.Людзі тут нервовыя, размаўляюць коратка і адрывіста і ўвесь час чамусьці агрызаюцца, калі толькі не апынаюцца
А «Людзі на балоце» сваё маюць.
Што трэба абавязкова залічыць да ўдачаў Мележа — гэта тое адчуванне прыглушанага, няяркага святла, у якім жыве створаны ім свет і якое з’яўляецца ў чытача ад першай старонкі. У рамана ёсць свой колер — і колер гэты шэры з рознымі адценнямі зялёнага.«Зялёная радасць» — асака, лаза, алешнікі… Купіны, якія ўвесну выбіраюцца на паверхню грэцца. Але іх бяскрыўднасць падманлівая. Толькі той, хто жыве тут, не аступіцца. Людзі тут вядуць барацьбу за выжыванне — іншая справа, што для кагосьці гэта азначае хлеб, для кагосьці «кохту хвабрычную», а нехта сыходзіць у лясныя браты і бярэ ў рукі зброю. Святло на працягу кнігі не змяняецца, нібы дзеянне падсвечваюць лямпай.
«Людзі на балоце» зацягваюць у сябе, яны — як Грымпенская дрыгва, у якой гэтым разам гіне і Стэплтан, і сабака, і чытач, гэты вечны сышчык.Проста па балоце без правадніка хадзіць не трэба. Асабліва ў начны час, калі сілы зла, а таксама літаратуры, валадараць бязмежна.