Паводле жонкі Сяргея Каваленкі Алены Каваленкі яе муж 8 траўня аднавіў галадоўку пратэсту супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду. «Да гэтага патрабаваньня ён дадаў патрабаваньні вызваліць усіх палітвязьняў і прадаставіць свабоду нацыянальнай сымболіцы.

Сяргея зьмясьцілі ў той жа ізалятар ў Віцебску, дзе ў сьнежні адносна яго чынілі правакацыі. Ён у вельмі дрэнным фізычным стане, але яму адмаўляюць у кваліфікаванай мэдычнай дапамозе.

Згодна з канвэнцыяй правоў чалавека, якую падпісала Беларусь і з Канстытуцыяй нашай краіны кожны чалавек мае права на медычную дапамогу, дзе б ён не знаходзіўся, калі ёсць дзеля гэтага медычныя паказнікі, а у Сяргея яны вельмі сур’ёзныя. Толькі чамусьці такога права ён пазбаўлены. За што яго зьнішчаюць? За любоў да Радзімы, роднай мовы і павагу да нацыянальных сымбаляў», — заявіла Алена Каваленка.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне хатняй «хіміі», якую атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Зь сярэдзіны сьнежня да канча сакавіка зь перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, за час якой схуднеў да менш як 50 кіляграмаў вагі. Падчас знаходжаньня ў Навінках на псыхіятрычнай экспэртызе Каваленка набраў каля 10 кілаграмаў вагі. Колькі ён важыць цяпер, невядома.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?