Учора маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка, Раман Васільеў і Міхась Мускі мусілі выйсьці з ізалятара на Акрэсьціна пасьля 15-цісуткавага арышту. Але, на жаль, Міхась так і не патрапіў на волю.

Сябры шукалі паплечніка і толькі сёньня раніцай стала дакладна вядома, што Мускі зноў знаходзіцца ў ЦІПе.
Дакладныя акалічнасьці затрыманьня Міхася не вядомыя. У дзяжурнай частцы ЦІП паведамілі, што юнак затрыманы да суда, паседжаньне адбудзецца ў панядзелак у судзе Маскоўскага раёна.

«Хутчэй за ўсё Міхасю інкрымінуюць «дробнае хуліганства». Падобная сітуацыя была вясной у Павала Вінаградава, калі яго вывезлі з Акрэсьціна на машыне ў РАУС, дзе склалі яшчэ адзін пратакол па 17.1 КаАП.

Мяркую, што яшчэ адно затрыманьне Мускага зьвязанае з тым, што ён адмаўляецца праходзіць тэрміновую службу ў войску і патрабуе альтэрнатыўную.
Юнаку выдалі павестку ў ваенкамат на 14 траўня, і хутчэй за ўсё Міхася прывязуць туды пад канвоем.» — каментуе праваабаронца Наста Лойка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?