12 мая прайшлі матчы 10-тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У цэнтральнай гульні «Гомель» на сваім полі прайграў БАТЭ — 0:1 (Бага, 40). Гэта ўжо восьмая запар перамога барысаўскага клуба.

Пасляматчавая прэс-канферэнцыя галоўных трэнераў скончылася скандалам. Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка пакінуў яе пасля пытання журналіста, а галоўны трэнер «Гомеля» Алег Кубараў дэманстратыўна не прыйшоў на яе разам Ганчарэнкам, а спецыяльна з'явіўся пазней і выказаў усё, што думае пра падзеі вакол матча і клуб БАТЭ:

«Калі трэнер у твар кажа словамі, якіх я не чуў, нават калі наведваўся ў турму… Мне пасля гэтага ў Барысаў ехаць не хочацца наогул»:

Мне пасля гэтага ў Барысаў ехаць не хочацца наогул. Я падумаю ехаць ці не.
Калі перад камандай і мной выбачацца [магчыма, гаворка пра неадэкватныя выказванні Арцёма Канцавога адносна супернікаў пасля матча -- НН], тады будзем думаць. А калі не, то грош-цана такім супернікам. Яны проста не паважаюць сваіх калегаў.
Можна ў газетах разводзіць мусі-пусі, брат-сястра. Але калі табе ў твар кажуць такія рэчы, то разумееш, хто за гэтым усім стаіць.

Абразілі не мяне асабіста, абразілі ўсіх. Прыходзіць 9 тыс., на вачах у дзевяці тысяч трэба ж трошачкі думаць. Разумею хакеісты, яны могуць біцца, лаяцца. Трэнер клуба, які гуляе ў еўракубках, павінен разумець.

Відаць, перад Пелегрыні [трэнер "Малагі", а раней мадрыдскага "Рэала" і "Вільярэала"] ці перад кім там на задніх лапах ходзяць, азадак цалуюць, пакажыце нам распавядзіце. А тут такое стаўленне.

***

Іншыя матчы: «Мінск» — «Белшына» — 3:0, «Нафтан» — «Нёман» — 2:1, «Тарпеда» — «Дынама» Мінск — 0:0, «Славія» — «Брэст» — 2:1.

Пасля 10 тураў: БАТЭ — 24, Гомель — 20, Шахцёр — 16, Мінск, Дынама Мінск — 13, Белшына, Нафтан — 11, Славія — 10. Нёман — 8, Брэст — 7, Тарпеда — 6.

Усе каманды згулялі па 9 матчаў, толькі «Белшына» — 10.

Матчы 11 тура (апошні тур 1-га кола) пройдуць у пятніцу, 18 мая; 20 мая пройдзе фінал Кубка Беларусі: «Мінск» — «Нафтан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?