У гэты дзень усе жыхары Зямлі вітаюць сваіх мам ці ўшаноўваюць іх памяць, успамінаючы дзяцінства і цудоўныя моманты зносін з бацькамі. Першымі свята афіцыйна прызналі ЗША, Аўстралія, Канада і Індыя. Пасля да гэтага выдатнага свята далучыліся і іншыя краіны свету.

У апошнія гады ў ЗША, дзякуючы праекту «Get on the bus», свята могуць адзначыць і тыя дзеці, мамы якіх апынуліся ў турме.

Кожны год праект арганізуе паездку дзяцей да месцаў пазбаўлення волі, дзе знаходзяцца асуджаныя маці. Турма часта знаходзіцца далёка за межамі буйных гарадоў, таму дзеці маюць магчымасць убачыцца з мамамі толькі раз у год.

Дзеці прывозяць з сабой любімыя цацкі, уласнаручна зробленыя паштоўкі і сабраную за год дробязь, каб падарыць іх маме.

У ЗША большасць асуджаных жанчын жыве больш чым за 160 кіламетраў ад сваіх сем’яў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?