У 1995-м Аляксандр Лукашэнка, каб атрымаць падтрымку і грошы Расіі, вырашыў узяць курс на русіфікацыю.

Быў абвешчаны «рэферэндум». Сярод яго пытанняў былі змена дзяржаўнай сімволікі і ўвядзенне расійскай мовы ў якасці дзяржаўнай.

Каб матываваць гэтую змену, прапаганда карысталася беспардоннымі фальсіфікацыямі. Рэжысёр Юрый Азаронак зняў фільм «Дзеці хлусні», у якім даводзіў, што «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг… фашысцкія, на той падставе, што беларусы іх выкарыстоўвалі ў часы нямецкай акупацыі. Пра тое, што «Пагоня» стагоддзямі існавала перад той вайной, фільм змоўчваў.

«Рэферэндум» прайшоў 14 мая 1995. А ўжо

16 мая, калі вынікі рэферэндуму яшчэ не набылі законную сілу, прэзідэнцкі «завхоз» Іван Ціцянкоў дэманстратыўна разарваў дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг,
узняўшы замест яго над рэзідэнцыяй прэзідэнта чырвона-зялёны.

Вось як пісала пра гэта здарэнне газета «Свабода»:

Урывак таго архіўнага відэа захаваўся ў фільме Юрыя Хашчавацкага «Звычайны прэзідэнт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0