Сузаснавальнік Facebook Эдуарда Саверын прыняў рашэнне адмовіцца ад амерыканскага грамадзянства незадоўга да першаснага размяшчэння акцый сацыяльнай сеткі на біржы. Як адзначае выданне Forbes, гэта дапаможа 30-гадоваму бізнэсмэну пазбегнуць павышаных падатковых выплат.

Прадстаўнікі Саверына абвяргаюць гэтую інфармацыю, заяўляючы, што рашэнне адмовіцца ад грамадзянства ЗША ён прыняў яшчэ ў 2011 годзе, аднак пра гэта не паведамлялася шырокай публіцы. Адзначаецца, што

сузаснавальнік Facebook жыве ў Сінгапуры і інвестуе ў амерыканскія, еўрапейскія і азіяцкія кампаніі, таму змена грамадзянства ў гэтым выпадку сапраўды дапаможа знізіць падатковы цяжар,
​​паведамляе Оnliner.by з спасылкай на The Washington Post.

«Ён не зможа пазбегнуць падаткаў, але ў яго сілах значна знізіць іх аб’ём», — лічыць прафесар Эдвард Кляйнбард з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі.

Эдуарда Саверын з’яўляецца выхадцам Бразіліі. У ЗША ён пераехаў у 1992 годзе, у 1998-м атрымаў грамадзянства краіны. Цяпер яму належыць каля 4% акцый Facebook, што пасля ўдалага правядзення IPO складзе да $ 3,84 млрд у пераліку на даляры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0