На цэнніку паказана, што бульба беларуская. А ў дакументах, што прывезеная з Егіпта.

На цэнніку паказана, што бульба беларуская. А ў дакументах, што прывезеная з Егіпта.

Мараканскую бульбу з крамы (злева) якраз такая, як і егіпецкая, якую на рынку прадаюць пад выглядам беларускай.

Мараканскую бульбу з крамы (злева) якраз такая, як і егіпецкая, якую на рынку прадаюць пад выглядам беларускай.

У дакументах выразна паказана, што маладая бульба вырасла ў Егіпце. Вось толькі прадаўцы гэта чамусьці хаваюць.

У дакументах выразна паказана, што маладая бульба вырасла ў Егіпце. Вось толькі прадаўцы гэта чамусьці хаваюць.

Тыдзень таму на сталічным рынку з’явілася маладая бульба і яркія, сакавітыя памідоры. Праўда, у тое, што ў гарачых краінах, такіх як Егіпет ці Марока, чыя бульба ў нас прадавалася ў крамах усю зіму, ураджай ужо выспеў паверыць прасцей, чым у тое, што на беларускіх палях сабралі першы ўраджай караняплода.

Каб праверыць, ці сапраўды ўжо можна паспытаць маладой беларускай бульбачкі з маслам, мы паехалі на самы папулярны ў мінчукоў Камароўскі рынак. Але перад гэтым зайшлі ў прадуктовы магазін і купілі кілю маладой бульбы. На цэнніку выразна пазначана: «Краіна вытворца — Марока». Клубні буйныя, прыгожыя і вельмі чыстыя.

На рынак мы прыйшлі ў пятніцу ўдзень. Пакупнікоў шмат, на прылаўках — багацце гародніны. Падыходзім да прылаўка з бульбай, яна якраз такая, як у краме. Але на цэнніку паказана, што вырасла бульба ў Беларусі.

— Скажыце, а бульба беларуская? — удакладняю ў прадаўца.

— Не, з Херсона.

— А чаму на цэнніку напісана, што выраблена ў Беларусі?

— Дык у мяне цэннік стары, ён заламініраваны. Новы куплю і перапішу, — адразае прадавец.

Падыходзім да наступнага прадаўца. У яго таксама ляжыць імпартная бульба з беларускім цэннікам.

— Бульба егіпецкая. Але нам там толькі сказалі, як правільна пісаць.
Усе выправім, праўда.

Менавіта такі адказ давалі і ўсе астатнія прадаўцы, якія гандлююць прыгожай, відавочна не беларускай, бульбай. У адных яна была ўкраінская, у другіх — егіпецкая, у трэціх — расійская. Былі і тыя, хто грашыў з цэннікамі і на памідоры. На выгляд яны відавочна іспанскія, а вось на цэнніку паказана, што беларускія.

У аднаго прадаўца мы ўсё ж такі папрасілі дакументы на гародніну. У іх выразна напісана, што бульба з Егіпта, а памідоры з Іспаніі.

— Дык што ж вы гэтага не напішаце на цэнніку? У чым выгада?

— Ну вось памідоры ў мяне бо на прылаўку і беларускія ёсць, і іспанскія. Цана ў іх аднолькавая, дык навошта два цэннікі ставіць? А на бульбе потым памяняю цэннік.

Вы ж разумееце, што ў нас ёсць загад, што на прылаўку павінна быць больш беларускай прадукцыі, чым імпартнай.

Адкуль загад прадавец не ўдакладніў. У Міністэрстве гандлю аб такім таксама не чулі. А вось

прадпрымальнікі тлумачаць дзіўныя маніпуляцыі з цэннікамі тым, што пакупнікі проста ахвотней бяруць беларускія гародніну.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?