«Манчэстар Сіці» стаў трохразовым чэмпіёнам Англіі па футболе (1937, 1968, 2012).

У матчы апошняга тура прэм’ер-лігі ён у драматычным матчы абыграў на сваім полі «Куінз Парк Рэйнджарс» 3:2, прычым саступаючы за пяць хвілін да канца 1:2, але высілкамі Джэка і фінальным ударам Агуэра заваяваў залатыя медалі — 3:2.

«Манчэстар Юнайтэд» выйграў у гасцях у «Сандэрленда» 0:1, у МС і МЮ — роўная колькасць балаў (па 89, 28 перамогаў, 5 нічыіх, 5 паразаў),

але ў Мансіці — лепшая рознасць мячоў +64 (супраць 56),
апроч таго (хоць і ўлічваецца), «Мансіці» двойчы ў чэмпіянаце перамог МЮ — 6:1, 1:0.

***

    З 1991 г. толькі «Лідс Юнайтэд» і «Блэкбэрн Роверс» па аднаму разу здолелі ўмяшацца ў спрэчку паміж «Манчэстарам Юнайтэдам», «Арсеналам» і «Чэлсі».
    «Лідс» быў чэмпіёнам у 1992 г., «Блэкбэрн» у 1995 г., пасля гэтага чэмпіёнамі адной з самых моцных лігаў свету станавіліся толькі клубы «вялікай тройкі».
    Чэмпіянат Англіі заснаваны 124 гады таму, у 1888 г. Першым чэмпіёнам быў «Прэстан» (1889), цяпер ён гуляе ў 3-м дывізіёне (Ліга 1).
    Найбольшая колькасць тытулаў за 124 гады ў «Манчэстара Юнайтэд» — 19 (з іх 12 чэмпіёнскіх кубкаў з 1993 г.), у «Ліверпуля» — 18, «Арсенала» — 13, «Эвертана» — 9, «Астан Вілы» — 7, «Сандэрленда» — 6, «Чэлсі», «Ньюкасла», «Шэфілда Уэнсдэя» а цяпер і «Манчэстар Сіці» — па 3.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0