Украіна ў 2011 годзе паднялася на 7-е месца ў свеце па колькасці спам-зомбі (сеткі кампутараў, што распаўсюджваюць спам). Аб гэтым паведаміў журналістам кансультант па інфармацыйнай бяспецы амерыканскай кампаніі Symantec у Расіі і СНД Аляксандр Суязаў. Ён прадставіў штогадовую справаздачу аб пагрозах інтэрнэт-бяспецы, распрацаваную Symantec. Паводле справаздачы,

Украіна ўпершыню ўвайшла ў дзесятку краін з найбольшай колькасцю спам-зомбі, фішынгу і сеткавых нападаў,
сказаў Суязаў. У цэлым, паводле яго слоў, Украіна за год паднялася з 31-га на 23-е месца ў сусветным рэйтынгу па колькасці інтэрнэт-пагроз.
У пяцёрцы ўкраінскіх гарадоў па колькасці шкодных праграм лідзіруе Кіеў, далей за ім ідуць Львоў, Адэса, Днепрапятроўск і Данецк.
На думку экспертаў Symantec, прычын павелічэння колькасці шкоднага ПЗ некалькі. У прыватнасці, прылады для нападаў сталі больш даступнымі.
«Раней, каб зрабіць напад, трэба было каля 100 тыс даляраў. Цяпер гэта можна зрабіць і за 200 даляраў», —
адзначыў Суязов. Гэтым жа, на яго думку, можна растлумачыць і павелічэнне колькасці нападаў на кампаніі малога і сярэдняга бізнэсу, тады як раней нападам ў асноўным падвяргаліся буйныя карпарацыі і дзяржаўныя структуры. Характэрна, што
больш вірусаў распаўсюджваецца праз сайты рэлігійнай тэматыкі. Эксперты тлумачаць гэта тым, што часта такія сайты зробленыя непрафесійна і на іх не надаецца або мала надаецца ўвагі ІТ-бяспецы.
Новай
тэндэнцыяй мінулага года Symantec называе павелічэнне распаўсюджвання вірусаў праз сацыяльныя сеткі, а таксама павелічэнне колькасці шкоднаснага ПЗ для мабільных прылад.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?