Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі ноччу па паўднёвым усходзе, а днём у асобных раёнах краіны невялікі дождж. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2–9°С, месцамі замаразкі ад 0 да -2°С; днём +15–20°С, па паўднёвым усходзе да +23°С.

У Мінску заўтра, 15 мая, без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу +4–6°С, у наваколлях горада месцамі на глебе замаразкі ад 0 да -2°С, днём +17–19°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 16 мая на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7–13°С, па паўднёвым усходзе да +16°С; днём +21–28°С, у заходніх раёнах +17–20°С.

17 мая на значнай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.
Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9–16°С, днём +16–23°С, па ўсходзе да +24–27°С, у заходніх раёнах +10–15°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?