Актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Міхаіл Мускі, якога павінны былі вызваліць 11 мая пасья 15 сутак арышту, застаўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска над ім адбыўся суд (суддзя Віктар Казак).

Маладога чалавека абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Сведкі з боку абвінавачання — А. Давідзюк і С. Савугін (супрацоўнікі Маскоўскага РУУС). У пратаколе пазначана, што Мускага затрымалі каля крамы «Альтаір».

11 мая маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка, Раман Васільеў і Міхаіл Мускі павінны былі выйсьці на свабоду пасьля 15-суткавага арышту пасля «Чарнобыльскага шляху».

Раней такім чынам улады расправіліся з актывітам кампаніі «Гавары праўду!» Паўлам Вінаградавым: яго вывезлі прасьля адбыцця пакараньня ў выглядзе арышту з Акрэсьціна і адразу ж склалі яшчэ адзін пратакол па артыкуле 17.1.КоАП РБ (дробнае хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?