Супрацоўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінска выяўлена і спрынена дзейнасць падпольнага цэха па вытворчасці мясной прадукцыі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у канцы сакавіка ў поле зроку аператыўнікаў БЭЗ трапіла партыя вантрабянкі, якая рэалізуецца на буйных мінскіх рынках. Гэта прадукцыя выклікала сур’ёзныя сумненні ў якасці, у сувязі з чым міліцыянеры, сканфіскавалі прыкладна 300 кг падазронага далікатэсу і пачалі высвятляць яго паходжанне.

У выніку ў адной з вёсак Лідскага раёна Гродзенскай вобласці быў выяўлены падпольны цэх па перапрацоўцы мясных субпрадуктаў. Аказалася, што нелегальную вытворчасць арганізавала адна з мясцовых жыхарак.

Яна займалася набыццём (не клапоцячыся пра якасць), пастаўкай неабходных інгрэдыентаў і на тэрыторыі ўласнага падворка арганізавала цэх па прыгатаванні вантрабянкі.
Пры гэтым не толькі не выконваліся патрэбныя для падобнай вытворчасці санітарныя нормы, але гаворка нават не ішла пра элементарныя паняцці гігіены.

Адносна якасці канчатковага прадукту адназначныя высновы зрабілі спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якія прызналі, што канфіскаваная мясная прадукцыя шкодная для здароўя і непрыдатная да ўжывання ў ежу.

У дадатак да ўжо выключанай партыі непасрэдна па месцы вытворчасці аператыўнікі выявілі яшчэ 340 кг гатовага да рэалізацыі кантрафакту.

Цяпер увесь выяўлены аб’ём фальсіфікаванай вантрабянкі знішчаны шляхам пахавання на спецыяльным палігоне. У дачыненні да жанчыны, якая арганізавала незаконную вытворчасць, Маскоўскім (Мінска) аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?