14.05.2012 / 16:26

Рууд ван Ністэлрой завяршыў кар'еру 2

Форвард «Малагі» Рууд ван Ністэлрой абвясціў пра завяршэнне кар’еры. 35-гадовы футбаліст вырашыў не працягваць кантракт з іспанскім клубам.

Да пераходу ў «Малагу» ван Ністэлрой выступаў за ПСВ, «Манчэстар Юнайтэд», «Рэал» і «Гамбург», у складзе зборнай Галандыі прымаў удзел у Еўра-2004 і Еўра-2008, а таксама ў чэмпіянаце свету 2006 года.

На клубным узроўні галандзец забіў 347 мячоў у 588 матчах.

0
ололо / Адказаць
14.05.2012 / 16:56
Спасибо тебе Рууд! Мы всегда будем помнить твою игру с теплом, ты очень нам помог.
0
exMatilda / Адказаць
14.05.2012 / 18:41
Чарговае пакаленне завяршае кар'еру... крыху сумна з таго( У мяне дагэтуль вісіць за шафай постэр Дэніса Бэркампа і зборнай Нідэрландаў з Еўра 2000... З нейкага часопісу тых часоў.) Я нават ужо дрэнна памятаю, як яны дакладна выглядаюць, бо шафа стаіць амаль з тых самых часоў і ставілася яна без мяне. І рухаць яе я не маю жадання, але пра постэры часамі ўспамінаю... Вось як зараз. Прышпільна, ці ня праўда? Галандцы заўсёды мне імпанавалі. Ёсць у іх нешта эфемерна-пазітыўнае)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру