14.05.2012 / 18:30

Сорам: другі чэмпіянат запар саступілі французам 56

Зборная Беларусі мела перспектыву вылецець у дывізіён В.

Беларускія прафесіяналы зноў прайгралі напаўаматарам.

Колькі гучных праграм абвяшчаецца на дзяржаўным узроўні аб падтрымцы хакея ў краіне, спартсмены атрымліваюць па 15 тысяч даляраў у месяц, а другі чэмпіянат света запар прайграем Францыі, дзе хакей на паўпрафесійным узроўні.

Пачатак быў аптымістычны, калі пасля размашыстай прыгожай атакі, Аляксей Калюжны распячатваў Крыстабаля Юэ. На трыбунах узняліся бел-чырвона-белыя сцягі. Але болей прычын для радасці так і не было.
У другім перыядзе Экефей адыграў шайбу. У гэтым моманце траўму атрымаў наш брамнік Коваль. Адбыўся дэбют Мільчакова.

Здавалася, што ўсё ідзе да овертайма, але Овіцю за дзве хвіліны да канца вырваў перамогу для «трохкаляровых». І не назавеш гэты пройгрыш выпадковым, бо саступілі і па колькасці кідкоў.

Беларусаў ад вылету ў ніжэйшы дывізіён выратаваў Казахстан, што прайграў вечарам панядзелка Фінляндыі 1:4.

Французы ж у гульні са Славакіяй разыграюць чацвёртую пуцёўку ў плэй-оф.

Заўтра нашы сустрэнуцца яшчэ з Канадай. Але ў любым выпадку выглядае, што найвышэйшым месцам для Беларусі можа стаць 14-ае.

Зміцер Панкавец

0
cosmos_molo / Адказаць
14.05.2012 / 18:34
Отстой! Надеюсь у тнп сейчас жэстачайшый панос!
0
Niemand / Адказаць
14.05.2012 / 18:35
Гы-гы... ГЫ-ГЫ!.. БУ-ГА-ГА!!! Прабачце, больш пакуль нічога сказаць не магу.
0
2ЫЫЫ / Адказаць
14.05.2012 / 18:44
Быў у канцы 1992 года на першых матчах зборнай Беларусі, якая гуляла з "Пагоняй" на грудзях. Там не было супэрзорак, але было жаданьне згуляць і сябе паказаць. А цяпер - за гэтага упыра ці хто-небудзь пальцам лішні раз паварухне? Я думаю, што нашы зробяць усё, каб на псэўдачэмпіянаце 14-га году згуляць у пердзіве і пакінуць фюрэра бяз радасьці камандаваць імі на перапынках на Менск-арэне! P.S. Вылецець, вядома, лепш не цяпер, а ў наступным годзе, каб не было часу вярнуцца.
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру