14.05.2012 / 20:51

Актывістам ЛГБТ-супольнасці забаранілі правесці пікеты супраць гамафобіі 13

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт забараніў актывістам ЛГБТ-руху правесці 17 мая шэраг пікетаў у сталіцы: на вуліцы Няміга, на плошчы Бангалор і каля офіса Партыі БНФ. Пра гэта паведамляе сайт GayBelarus.by.

Мэтай пікетаў на Нямізе і Бангалоры было інфармаванне пра Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі і трансфобіі, які адзначаецца штогод 17 мая.

Акцыю на плошчы Бангалор забаранілі на той падставе, што ў гэты дзень у парку Дружбы Народаў, паводле інфармацыі адміністрацыі Савецкага раёна, «будзе праводзіцца рамонт малых архітэктурных форм, цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі і касьба зялёных насаджэнняў».

Пікет з 10 чалавек на вуліцы Няміга, паводле меркавання сталічных улад, будзе «перашкаджаць функцыянаванню ўстаноў».

Падчас пікета каля ўваходу ў офіс Партыі БНФ заяўнікі акцыі Сяргей Андросенка і Валянцін Цішко планавалі, паводле іх слоў, выказаць пратэст у сувязі з гамафобнымі выказваннямі намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксандра Стральцова. Пікет агульнай колькасцю удзельнікаў да 15 чалавек забаронены на падставе артыкула 9 закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»: правядзенне масавых мерапрыемстваў не дазваляецца на адлегласці менш як 50 метраў ад тэрыторыі мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў.

Заяўнікі акцый маюць намер абскардзіць рашэнні Мінгарвыканкама ў судзе.

«Гамафобія — гэта тое, што глыбока аб’ядноўвае апазіцыю і ўладу. Першыя заклікаюць да гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да ЛГБТ-супольнасці, а другія дыскрымінуюць і забараняюць любыя акцыі ЛГБТ-супольнасці», — пракаментаваў забарону акцый старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

0
Энтамоляг / Адказаць
14.05.2012 / 21:10
Усяляк падтрымліваю Сяр гея Андросеку! Вельмі прыкрая спайка КХП-БНФ-Улада.
0
надзея / Адказаць
14.05.2012 / 21:31
дык ці будзе сьцяг "Вясёлка"?, Сяржук? Сп.Надзея чакае . Будзем таньчыць?
0
Дзядзька Кандрат / Адказаць
14.05.2012 / 21:35
У вас слова "забаранілі" выпала з загалоўка.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру