Як паведамляе прэс-служба БХД, актывісты прапаноўвалі кіроўцам чапляць стужкі на антэны аўтамабіляў. І яны гэта ахвотна рабілі. А ў Віцебску стужкі вешалі на дрэвы, слупы. Мінакам расказвалі пра нацыянальныя сімвалы і справу Сяргея Каваленкі, які асуджаны за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.

Выказаць сваё стаўленне да беларускай нацыянальнай сімволікі — бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» — такім чынам прапанаваў Рух «За свабоду».

***

14 мая 1995 года адбыўся рэферэндум, на які вынеслі пытанні аб змене дзяржаўнай сімволікі, наданні расейскай мове статуса дзяржаўнай, аб падтрымцы дзеянняў прэзідэнта на эканамічную інтэграцыю з Расіяй. Ініцыяваў рэферэндум Аляксандр Лукашэнка.

Той рэферэндум адбыўся ў атмасферы псіхалагічнага тэрору і парушэнняў свабоды слова. Дэпутаты парламента былі збітыя проста ў зале пасяджэнняў.

Рэферэндум атрымаў прыдомак «Ганебны», бо гэта быў адзіны выпадак, калі ўлады ў мэтах атрымання грошай ад Расеі апусцілі статус нацыянальнай мовы на карысць расейскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?