У сераду 16 мая ў Кемераўскую вобласць прыедзе сын кіраўніка Беларусі Дзмітрый Лукашэнка.
Старшыня Цэнтральнай рады Беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», раніцай возьме ўдзел у забіўцы першай сваі дома на праспекце Прытомскім. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Камсамолкі».
Затым Лукашэнка на разрэзе «Чарнігавец» паўдзельнічае ў запуску ў эксплуатацыю першага ў Расіі экскаватара, абсталяванне якога дазваляе рабіць дыстанцыйную перадачу дадзеных аб параметрах працы і забяспечвае доступ да іх з любога пункту свету.
0
0
0
0
0
0