Уладзіслаў Галубок (справа) з драматургам Францішкам Аляхновічам.

Уладзіслаў Галубок (справа) з драматургам Францішкам Аляхновічам.

Галубок (стаіць чацвёрты злева) сярод дзеячоў беларускай культуры.

Галубок (стаіць чацвёрты злева) сярод дзеячоў беларускай культуры.

Сцэна са спектакля «Суд», у якім выкрываўся бюракратызм чыноўнікаў. Крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі.

Сцэна са спектакля «Суд», у якім выкрываўся бюракратызм чыноўнікаў. Крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі.

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Галубка, беларускага драматурга, тэатральнага рэжысёра, актора, мастака-дэкаратара, пейзажыста. Галубок быў першым Народным артыстам БССР.

Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб) нарадзіўся 15 траўня 1882 г. на станцыі Лясная (сёння вёска ў Баранавіцкім раёне).

Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у краме, слесарам у дэпо. «У 1896 г. за грошы, заробленыя на выгрузцы дроў, я набыў білет на галёрку мінскага тэатра.
Там і ўзнікла ў мяне думка стаць артыстам…».

У 1917–1920 гадах Уладзіслаў Галубок — актор і рэжысёр Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, з 1920 г. — кіраўнік Драматычнай секцыі культурна-асветнай арганізацыі «Папараць-кветка» ў Слуцку.

У 1920 г. стварыў і быў мастацкім кіраўніком Трупы беларускіх артыстаў У. Галубка пры Беларускім рабочым клубе ў Мінску (потым Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр). Гэта быў вандроўны тэатр, з якім Галубок аб’ездзіў усю Беларусь.
Тэатр Галубка карыстаўся вялікай папулярнасцю ў гледачоў.

Сам Уладзіслаў Галубок напісаў каля 40 п’есаў на розныя тэмы.

Пры канцы 1920-х Галубка звінавацілі ў нацыяналістычным ухіле, а ў 1931 г. адхілілі ад мастацкага кіраўніцтва БДТ-3.

У 1937 г. Уладзіслаў Галубок быў рэпрэсаваны.
Калі ён загінуў — невядома. Паводле ж афіцыйнай версіі «памёр ад гіперанічнай хваробы» ў турме ў 1942 г.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0