Зборная Беларусі заняла ў сваёй групе перадапошняе, 7-е месца (агульнае -- 14-е). Элітны дывізіён пакідаюць Казахстан і Італія.

Становішча камандаў у групе H: Канада — 19 (7), Фінляндыя — 15 (7), ЗША — 13 (6), Славакія — 12 (6), Францыя — 9 (6), Швейцарыя — 6 (6), Беларусь — 3 (7), Казахстан — 1 (7).

Сёння ў нашай групе Славакія згуляе з Францыяй (16:15), а ЗША — са Швейцарыяй (20:15).

Паводле рэгламента, чвэрцьфіналы і паўфіналы на дадзеным турніры ўнутраныя: г.зн. каманда, што зойме 1-е месца згуляе са зборнай, што заняла 4-е месца ў гэтай жа групе, а потым у паўфінале згуляюць таксама каманды адной групы.

***

Усе матчы беларусаў: Фінляндыя (0:1), Швейцарыя (2:3), Казахстан (3:2), ЗША (3:5), Славакія (1:5), Францыя (1:2), Канада (1:5)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0