Згодна з рэгламентам, чвэрцьфіналы тут не перакрыжаваныя, а ўнутры групаў.

У ¼ фіналу 17 мая згуляюць:

Канада — Славакія (3:2 — у групавым турніры), Расія — Нарвегія (4:2 — у групавым турніры), ЗША — Фінляндыя (5:0), Швецыя — Чэхія (4:1).

Паўфіналы пройдуць 19 мая, фінал — 20 мая.

Нагадаем. што зборная Беларусі заняла ў групе перадапошняе, 7-е месца (14-е агульнае),

не трапіла наўпрост на алімпійскі турнір у Сочы і будзе прабівацца праз кваліфікацыю. Перадалімпійскі турнір пройдзе ў Капенгагене ў лютым 2013 года;
у ім возьме удзел 4 зборныя: у тым ліку Данія, Славенія, а таксама пераможца перадкваліфікацыі, які вызначыцца ў лістападзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?