16.05.2012 / 10:25

Магчымасць вярнуць у краіну арыгінальнае выданне Статута ВКЛ з'явілася ў беларусаў дадаўся нумар рахунку, куды пералічаць грошы 70

Кніга выстаўленая на аўкцыён у Маскве і каштуе $45 тыс.

Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для выкупу ў прыватнага калекцыянера ў Маскве ўнікальнай кнігі — арыгінальнага выдання на старабеларускай мове Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года. Пра гэта паведаміў дырэктар музея Аляксей Бацюкоў.

Статут быў выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне ўладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Дадзены асобнік ацэнены ў суму $45 тыс. (каля Вr360 млн).

Пры гэтым частку грошай (10%), паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом, неабходна сабраць цягам двух тыдняў у якасці закладу.
Толькі пасля гэтага лот будзе зняты з аўкцыёну, а магілёўцам дадуць магчымасць сабраць цягам трох месяцаў астатнюю суму.

Паводле словаў Аляксея Бацюкова,

ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, з іх 29 адносяцца да выдання 1594–1595 гадоў.
Месцазнаходжанне гэтых асобнікаў: Вялікабрытанія (1), Літва (6), Польшча (6), Расія (11), Украіна (5), а ў Беларусі няма ніводнага. Як прыватнымі асобамі, так і дзяржаўнымі інстытутамі краіны ўжо рабіліся спробы выкупіць асобнікі Статута, аднак беспаспяхова. «Цяпер у беларусаў з’явілася рэальная магчымасць вярнуць на радзіму рэдкую кнігу, але ўсё будзе залежаць ад нашай актыўнасці», — лічыць дырэктар музея. Што да сапраўднасці выдання, то ёсць заключэнне Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, падпісанае вядомым спецыялістам А. А. Гусевай, дадаў ён.
Статут ВКЛ — найвышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, аснова ўсёй юрыдычнай сістэмы ВКЛ.
Па сутнасці, гэта была сярэднявечная Канстытуцыя, якая дзейнічала на ўсіх землях сучаснай Беларусі і была адной з самых прагрэсіўных у Еўропе. Статут паўплываў на станаўленне нацыянальнай прававой думкі, а таксама на юрыдычныя традыцыі суседніх краін — Расіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і інш. Магчыма, менавіта дзякуючы яму беларусы адрозніваюцца вялікай павагай да права.
Статут 1588 года распрацаваны падканцлерам ВКЛ і старастам магілёўскім Львом Сапегам і быў выдадзены за яго асабістыя сродкі ў друкарні, заснаванай у Вільні Пятром Мсціслаўцам на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў.
У цяперашні час вядома пра тры выданні Статута — 1588, 1592–1593 і 1594—1595 гг. Дарэчы, рэальны шанец на поспех у дабрачыннай акцыі ёсць. Бо магілёўцы ўжо дапамаглі летась папоўніць фонды музея гісторыі Магілёва рарытэтам — фаліянтам «Часоўніка», датаваным 1773 годам.

* * *

Пералічыць грошы на гэтую добрую справу можна на рахунак музея

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030 Магілёў, вул.Ленінская, 1А

рахунак:

УНП 790203960

Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536

р/р 3642014673147

Магілёў, вул. Першамайская, 71

Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ)

! Бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжа.

0
juzik / Адказаць
16.05.2012 / 09:22
Куды пералічваць грошы? Рэд. Зараз звяжамся з арганізатарам збору, дапоўнім.
0
Вашкевіч Андрэй / Адказаць
16.05.2012 / 09:30
Куды паслаць капейку? Дайце дадзеныя
0
аноним / Адказаць
16.05.2012 / 09:31
И зачем вам эта книжка , судя по всему она больше нужна вашим соседям .
Паказаць усе каментары/ 70 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру