21.03.2007 / 09:12

Польшча выплаціць кампэнсацыю сваёй грамадзянцы за забарону на аборт 8

Грамадзянка Польшчы выйграла пазоў супраць польскай дзяржавы ў Страсбурскім судзе па правах чалавека. Польшча павінна выплаціць Аліцыі Тысёнц 52 тысячы даляраў за тое, што ёй не дазволілі зрабіць аборт.

Польскае агенцтва навінаў «PAP» паведамляе, што грамадзянка Польшчы выйграла пазоў супраць польскай дзяржавы ў Страсбурскім судзе па правах чалавека. Польшча павінна выплаціць Аліцыі Тысёнц 52 тысячы даляраў за тое, што ёй не дазволілі зрабіць аборт.

Сем гадоў таму некалькі дактароў‑акулістаў папярэдзілі жанчыну, што яна можа цалкам страціць зрок, калі ня зробіць аборт і наважыцца нараджаць сваё трэцяе дзіця. Аднак усе гэтыя дактары адмовіліся падпісаць ёй накіраваньне на спыненьне цяжарнасьці. Адмовіўся рабіць аборт і доктар‑гінеколяг, да якога кабета прыйшла пазьней паводле сваёй ініцыятывы.

Аліцыя Тысёнц нарадзіла сваё трэцяе дзіця – цяпер яна носіць акуляры з тоўстымі лінзамі, пры дапамозе якіх яна можа бачыць толькі контуры прадметаў, якія знаходзяцца на адлегласьці мэтра. Разам з трыма дзецьмі яна жыве на пэнсію ў 140 эўра, якую атрымлівае як інвалід і маці‑адзіночка.

Кампэнсацыя ў памеры 52 тысячы даляраў ёй прысуджаная за маральную і фізычную шкоду і парушэньне яе грамадзянскіх правоў. Кабета кажа, што усьцешаная найбольш тым, што судовыя спрэчкі скончыліся, бо справа цягнулася вельмі доўга.

У Польшчы пад уплывам каталіцкай царквы ў 1993 годзе быў прыняты самы жорсткі ў Эўропе закон адносна абортаў. Паводле польскіх законаў, жанчына мае права на аборт толькі ў выпадку пагрозы жыцьцю ў выніку цяжарнасьці, пры моцных паталёгіях, альбо ў тым выпадку, калі цяжарнасьць сталася вынікам згвалтаваньня. Паводле статыстыкі, у Польшчы штогод – ня болей як 200 легальных абортаў.

Радыё Свабода

0
Halina von Leipzig / Адказаць
21.03.2007 / 11:08
Pra gety vypadak pavedamila i germanskaje telebachannje. Bednaja dzjauchyna. Nezrazumela tolki, chamu joj nje zrabili kesarava. Zazvychaj (tut, u Germanii) chvoryja na vochy, a taksama nemaladyja paradzihi ne naradzhajuc sami, bo im supracpakazana napruzhvacca - setkauka voka adsloicca.
0
Вось-вось / Адказаць
22.03.2007 / 00:14
Бедная і дурная, давайце пашкадуем яе і яе сьляпату з-за дурноты. Толькі хто пашкадуе (падасьць позву ў Срасбурскі суд ад імя дзяцей, якіх забіваюць мамашы)? Ніхто. Бо за судовыя расходы ў выпадку няўдачы дзіцё не заплоціць. "У Польшчы пад уплывам каталіцкай царквы ў 1993 годзе быў прыняты самы жорсткі ў Эўропе закон адносна абортаў." Што за мода капіраваць слова ў слова, тое, што кажа "Евроньюс"? І чаму радыё "Свабода", увогуле, без ваганьняў прыймае бок таталітарнага лібералізма? Хаця б для выгляду падалі якія словы і з іншага боку. Што значыць "Самы жорсткі закон"? Для каго? Для жанчын, якія вядуць разгульны вобраз жыцьця? Для іхніх палюбоўнікаў? Бедныя польскія пацаны, не могуць вырашыць праблему за 100 баксаў, як гэта робяць тысячы бел. пацаноў. Вымушаныя пацаны плаціць тысячы, каб зганяць у Нідэрлянды на "аборцік". Гэта самы МЯКьььКІ закон ў Эўропе. Бо дзеці там маюць права на жыцьцё. І гэта права там адстойваецца. І хай эўракамісія застрэліцца, але так будзе!
0
Вось-вось / Адказаць
22.03.2007 / 00:38
Zazvychaj (tut, u Germanii) chvoryja na vochy, a taksama nemaladyja paradzihi ne naradzhajuc sami, bo im supracpakazana napruzhvacca - setkauka voka adsloicca. І маёй жонцы таксама дактары параілі зрабіць кесарава (таксама па зроку). Прычым 2 разы і ўсе 2 разы кесарава. І ўсё нармальна. Не верыцца, што пані Тысёнц не прапаноўвалі кесарава, і не папярэджвалі. Можа яна проста захацела са сваёй ужо зробленай глыпоты зрабіць тысёнцы? Дык, дарэчы, добры спосаб. У Страсбур, што не падавай усё выйграеш. Галоўнае сказаць, што кожны дзень глядзіш Евроньюс і што вочань ненравіцца, што Польшча яшчэ думае, ці ўводзіць самую харошую валюту ўсіх врамён і народаў - Еўра. І яшчэ не нравіцца, што Польшча замінае дэмакратычнаму Захаду падпісаць новы дагавор з дэмакратычнай Расіяй.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру