21.03.2007 / 09:35

Усіх курцоў бэльгійскай вучэльні абавязалі насіць бэджы 15

Адміністрацыя медыцынскай вучэльні бельгійскага горада Остэндэ абавязала ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў, якія паляць, насіць бэджы з папярэджаньнем пра шкоду паленьня.

Усіх курцоў бэльгійскай вучэльні абавязалі насіць бэджы

Адміністрацыя медыцынскай вучэльні бельгійскага горада Остэндэ абавязала ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў, якія паляць, насіць бэджы з папярэджаньнем пра шкоду паленьня.

На спецыяльных ламінаваных нагрудных таблічках будзе выява пачарнелых лёгкіх курца. Пад выявай будзе подпіс «Мае лёгкія могуць быць такімі самымі».

Гэтыя бэджы курцы абавязаны чапляць на вопратку кожны раз, калі зьбіраюцца выпаліць папіросу на спецыяльнай пляцоўцы. Пры тым паленьне дазволена толькі на вялікім перапынку паміж заняткамі — з 12:20 да 13:30.

Самі студэнты параўноўваюць рашэньне адміністрацыі з патрабаваньнямі фашыстаў, якія абавязвалі ўсіх габрэяў нашываць на вопратку «пазнавальныя» жоўтыя зоркі.

Studfarmat паводле km.ru

0
omu / Адказаць
21.03.2007 / 12:06
Дзякуючы выпадку, шчыра раю нашым курцам форум nosmoking.ru - ён, i толькi ён дапамог мне (як многiм iншым) кiнуць тытунь пасьля чвэрцi стагоддзя дурнiцтва: http://nosmoking.ru/phpBB2/index.php Рэгiструйцеся - i сьмела ўперад!
0
czalex / Адказаць
21.03.2007 / 12:24
>>Самі студэнты параўноўваюць рашэньне адміністрацыі з патрабаваньнямі фашыстаў, якія абавязвалі ўсіх габрэяў нашываць на вопратку «пазнавальныя» жоўтыя зоркі. Vos mnie mienavita heta i nahadala. Palitkarektny sacyjaldemakratyczny faszyzm u czystym vyhladzie, ni bolsz ni miensz. Chto chocza palic, chaj palic - ale zdziekvacca z ludziej navoszsta?
0
Паўлюк / Адказаць
21.03.2007 / 13:08
фашызм тут ні пры чым. ня трэба блытаць нацыянальнасьцьці рэлігію з актыўным атручваньнем сябе і навакольных у спалучэньні з экалягічнай шкодай! курцы хочуць выставіць усё так, быццам гэта абсалютна нармальна. а гэта ненармальна і шкодна! хочаш псаваць маё здароўе - будзь гатовы да адпаведнага стаўленьня.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру