Першывіцэ-прэм ’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заяўляе, што Беларусь не пойдзе на перадачу кантрольнага пакета акцый Мінскага аўтамабільнага завода холдынгу «Расбелаўта», які ствараецца з удзелам расійскай дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі» і КамАЗа.
«Мы не згодныя на кантрольны пакет (перадачу кантрольнага пакета акцыяў МАЗа). Гэта розныя ўмовы», — заявіў Сямашка 16 мая ў Мінску.
Сямашка дадаў, што беларускі і расійскі бакі працягваюць перамовы, якія ідуць досыць напружана: «Мяркую, што не пазней як у маі мы разгледзім гэтае пытанне на прэзыдуюме Саўміна і прымем нейкае рашэнне». Ён дадаў, што беларускі бок згодны ўвайсці «ў нейкі альянс з КамАЗам.
Сямашка заўважыў, што калі Беларусь і Расія толькі пачыналі перамовы, «быў мільён пытанняў». «Сёння такіх пытанняў засталося некалькі, і я думаю, што яны будуць вырашаныя. Мы ідзем да стварэння альянсу ў выглядзе холдынгу „Росбелавто“. Мы не ворагі, а партнёры. Нам трэба аб’ядноўвацца і разам канкурыраваць на рынках», — заявіў першы