Вялікую партыю свежых трускавак, не заяўленую ў суправаджальных дакументах, выявілі 14 мая на пункце мытнага афармлення «Казловічы».

«Падчас праверкі грузавога аўтамабіля MAN які рухаўся з Польшчы ў Расію, спрацавала сістэма аналізу і кіравання рызыкамі аб магчымым парушэнні мытнага заканадаўства. Пасля сканавання грузавога адсека аўтацягніка з дапамогай стацыянарнага інспекцыйна-надгляднага комплексу, дарэчы, уведзенага ў эксплуатацыю ў лютым 2012 года, транспартны сродак накіравалі для правядзення паглыбленага надгляду», — распавяла супрацоўнік прэс-групы Брэсцкай мытні Алена Макарэвіч.

Паводле дакументаў, прадстаўленых кіроўцам фуры — грамадзянінам Малдавіі — у машыне было каля 17 тон пекінскай капусты. Аднак звесткі апынуліся несапраўднымі: фактычна перамяшчалася 9 тон дадзенага тавару. Астатнія 8 тон склала клубніцы.

«У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі мытняй пачаты адміністрацыйны працэс, падчас якога будуць правераны ўсе абставіны здарэння.

Папярэдні ацэначны кошт ягад склаў каля 200 мільёнаў рублёў.
Тавар, які перамяшчаецца з парушэннем мытнага заканадаўства, канфіскаваны і будзе рэалізаваны ў бліжэйшы час гандлёвымі арганізацыямі рэспублікі», — дапоўніла Алена Макарэвіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?