За апошнія пяць гадоў у Беларусі з’явілася 34 новыя школы.Аб гэтым паведаміў сёння на
Намеснік міністра адзначыў: «У наступным навучальным годзе ніякіх новых рэформаў і эксперыментаў у сярэдняй школе не будзе. У сваім пасланні беларускаму народу і нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы выразна вызначыў, што ўвагу неабходна засяродзіць на павышэнні якасці адукацыі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій», — сказаў Фарыно.
Зараз у краіне працуюць 3 тыс. 433 установы агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 216 гімназій, 29 ліцэяў, 5
Усяго гэтыя ўстановы наведваюць 916 тыс. 529 чалавек.
«Безумоўна, штогод з улікам дэмаграфічнай сітуацыі, сацыяльных і эканамічных фактараў і патрэбаў рэгіёну мы праводзім аптымізацыю і рацыяналізацыю сеткі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», — сказаў Казімір Фарыно.
Паводле намесніка міністра адукацыі, у Беларусі працуюць 594 ўстановы адукацыі з колькасцю навучэнцаў -- да 50 чалавек. З іх большасць -- 466 не падлягаюць закрыццю. Асноўныя прычыны, па якіх малакамплектныя ўстановы адукацыі не плануецца зачыніць з пачатку 2012/2013 навучальнага года: 112 размешчаны ў аграгарадках, у 96 няма магчымасці арганізаваць падвоз вучняў (радыус падвозу перавышае 15 км, напрыклад, установы размешчаныя за ракой), 81 падлягаюць планавай аптымізацыі -- да 2016 года, у 72 няма магчымасці працаўладкаваць педагогаў, у 56 адзначаецца стабільнасць або павелічэнне кантынгенту дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, 49 не падлягаюць аптымізацыі па іншых прычынах.