Суддзя Міхаіл Хома адправіў пратакол на дапрацоўку. Іван Амельчанка застаецца пад вартай. Праваабаронцы адзначылі, што працягнуцца суд можа ўвечары альбо заўтра.

Іван Амельчанка 15 мая разам з адвакатам пайшоў у апорны пункт у сталічным мікрараёне «Лошыца». Бо яму надакучыла, што міліцыянты яго ўсюды шукаюць і ў сувязі з гэтым турбуюць бацькоў і знаёмых. Адтуль яго накіравалі ў Ленінскі РАУС. Але адваката разам з Іванам не пусцілі.

Ноч Амельчанка правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

«Паляваць» на маладога чалавека пачалі пасля шэсця на 26 красавік. Тады ён з самаробным плакатам «Мусарок» стаў побач з міліцыянтам у цывільным, які здымаў на камеры ўдзельнікаў шэсця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?