У рэдакцыю паступае шмат усхваляваных тэлефанаванняў ад нашых чытачоў адносна магчымых зменаў у школьнай праграме па беларускай лiтаратуры.

Некаторыя СМI паведамiлi, што падрыхтаваны дакумент, згодна з якiм творы шэрагу вядомых беларускiх паэтаў i пiсьменнiкаў будуць выкраслены з праграм i падручнiкаў. Нiбыта «непажаданай» для вывучэння зноў стане п’еса Янкi Купалы «Тутэйшыя» i г.д., i да т.п.

Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, гэта неправераныя факты. Нiякiх афiцыйных дакументаў, звязаных са зменамi ў школьных праграмах па беларускай лiтаратуры, не паступала. У Мiнiстэрстве адукацыi параiлi не спяшацца ўспрымаць чуткi як «кiраўнiцтва да дзеяння».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?