Уэйн Руні праз выдаленне ў матчы з Чарнагорыяй 12 кастрычніка 2011 г. прапусціць першыя гульні Еўра-2012.
Галоўны трэнер зборнай Англіі Рой Ходжсан вызначыўся з 23 гульцамі, якія возьмуць удзел у фінальным турніры чэмпіянату Еўропы 2012 года,
паведамляе афіцыйны сайт
Галкіперы: Роберт Грын («Уэст Хэм»), Джо Харт («Манчэстар Сіці»), Джон Радзі («Норвіч»).
Абаронцы: Лейтан Бэйнс («Эвертан»), Гэры Кэйхіл, Эшлі Коўл, Джон Тэры (усе — «Чэлсі»), Глен Джонсан («Ліверпуль»), Філ Джонс («Манчэстар Юнайтэд»), Джоліян Лескат («Манчэстар Сіці»).
Паўабаронцы: Гарэт Бэры, Джэймс Мілнэр (абодва — «Манчэстар Сіці»), Стывен Джэрард (прызначаны капітанам), Сцюарт Даўнінг (абодва — «Ліверпуль»), Фрэнк Лэмпард («Чэлсі»), Скот Паркер («Тотэнхэм»), Алекс
Форварды: Эндзі Кэрал («Ліверпуль»), Уэйн Руні, Дэні Уэлбек (абодва — «Манчэстар Юнайтэд»), Джэрмэйн Дэфо («Тотэнхэм»).
Зазначым, што Уэйн Руні не зможа ўзяць удзел у першых двух матчах праз дысквалфікацыю.
***
Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня ў Польшчы і ва Украіне. Зборная Англіі будзе гуляць ва Украіне ў адной групе з Францыяй (матч — 11 чэрвеня, Данецк), Швецыяй (15 чэрвеня, Кіеў) і гаспадыняй спаборніцтваў — Украінай (19 чэрвеня, Данецк).
***
Раней канчатковы склад наЕўра-2012 назвала Швецыя і папярэдні Галандыя.