У якасці будаўнічага матэрыялу для шматпавярховых дамоў эканом-класа можна выкарыстоўваць грузавыя марскія кантэйнеры, лічыць ён. Тэхналогія, на думку аўтара, мае шэраг пераваг: дамы з жалезных скрыняў каштуюць нядорага, хутка ўзводзяцца і будуць устойлівыя да змен клімату.

«Пасля мантажу вонкавыя сцены кантэйнераў уцяпляюцца з унутранага боку. Першыя два паверхі, збудаваныя са зборнага жалезабетону, з’яўляюцца стылабатам для кантэйнераў. Ліфтавыя шахты выконваюцца з маналітнага жалезабетону і ва ўсёй структуры граюць ролю ядра жорсткасці, — так архітэктар расказвае аб праекце ў сваім блогу http://art-kupreychuk.livejournal.com/. — Колер кантэйнераў застаецца заводскім, прычым з марскімі і таварнымі маркіроўкамі і сімволікай. Сцены першых двух паверхаў адводзяцца для эксперыментаў вулічных мастакоў у фармаце Legal».

Мода на кантэйнерную архітэктуру апошнім часам набірае папулярнасць. Упершыню такі спосаб будаўніцтва быў запатэнтаваны ў 1987 годзе. З тых часоў у розных краінах з’явілася досыць шмат не толькі кантэйнерных дамоў, але нават цэлых гарадкоў, збудаваных з жалезных скрыняў.

Перашкаджаюць распаўсюджанню тэхналогіі яе відавочныя недахопы. Падчас вырабу некаторых звышмоцных скрыняў выкарыстоўваюць шкодныя рэчывы — фосфар, свінец і г.д. Ды і выгляд такога жылля пакідае жадаць лепшага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?