17 мая Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. Маркса, 12) прэзентуе выставу са збору Нацыянальнага музея Літвы «Палац вялікіх князёў літоўскіх у Вільні».

Экспазіцыя прысвечана гісторыі палаца, жыцця і дзейнасці вялікіх князёў літоўскіх, яна складаецца з прадметаў інтэр’еру, археалогіі, вырабаў з металу, керамікі. Выстава знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі ўзорамі мэблі, прадметамі побыту і хатняга ўжытку, габеленамі XVI–XVIІ стст. Вырабамі керамічнага промыслу XІV–XIX стст., рэдкімі ўзорамі даспехаў, зброі, картаграфіі і атрыбутыкі часоў існавання Вялікага княства Літоўскага.

Сваю дзейнасць Нацыянальны музей «Палац вялікіх князёў літоўскіх» пачаў у 2009 годзе — у год ўрачыстага святкавання тысячагоддзя першага пісьмовага згадвання назвы Літва.

Гісторыя Палаца вялікіх князёў літоўскіх пачынаецца з канца XV ​​- пачатку XVI стст. Ён перажыў разбурэнне ў XIX ст. Грунтоўныя археалагічныя даследаванні тэрыторыі былі пачаты толькі ў 1987 годзе. У выніку даследаванняў было назапашана больш за 300 тыс. артэфактаў.

У 2000 годзе прынята рашэнне аб аднаўленні Палаца вялікіх князёў літоўскіх, а ў 2002-м пачаліся работы па яго аднаўленні. Сёння гэта музей тыпу гістарычнай рэзідэнцыі. У ім прадугледжана функцыянаванне пастаянных экспазіцый з частковым аднаўленнем гістарычных інтэр’ераў, ажыццяўленне актыўнай грамадска-адукацыйнай дзейнасці, правядзенне выстаў, канцэртаў, канферэнцый, а таксама рэпрэзентатыўных дзяржаўных мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?