За апошні месяц Беларусь выйшла на трынаццатае месца ў сьвеце па колькасьці карыстальнікаў «LiveJournal». Гэтым разам беларусы на пяць блоґаў абагналі Ізраіль. Нагадаем, што ў лютым Беларусь выйшла на чатырнаццатае месца, перагнаўшы Новую Зэляндыю. За люты‑сакавік у Беларусі колькасьць часапісаў павялічылася больш як на тысячу, да 17521-го.

У Галяндыі, якая разьмяшчаецца на 12‑ай пазыцыі, зарэгістравана 23313 часапісаў. У дзясятай Фінляндыі яшчэ на 10 тысячаў болей. У ЗША, якая лідзіруе ў гэтым сьпісе, — 3335123 «жывых часапісаў», на другім месцы Расея (451623), на трэцім Канада (283038).

Перад намі ў сьпісе таксама Вялікая Брытанія, Аўстралія, Украіна, Філіпіны, Сынгапур, Нямеччына, Фінляндыя, Японія і Галяндыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?