17.05.2012 / 14:30

У Мінску прадаецца кніга за $600, якую пісалі Снапкоў, Тур, Кісель + фота 11

«Яна з'яўляецца самым дарагім выданнем для бізнесу ў краіне (зрэшты, як і ва ўсім СНД).

На паліцах беларускіх кнігарняў з'явілася незвычайнае выданне. Непрыкметная на першы погляд кніга «Эфект холдынгу» аўтара Аляксандра Гаўрыленкі прадаецца амаль за 5 млн рублёў.

Гэта кніга -- даследаванне дзейнасці холдынгаў у Беларусі. Наклад выдання для распаўсюду на тэрыторыі краіны абмежаваны 300 асобнікамі.

«Яна з'яўляецца самым дарагім выданнем для бізнесу ў краіне (зрэшты, як і ва ўсім СНД).
Гэта шматлікіх шакуе, але афармленне і змест апраўдвае кошт цалкам. Высокі кошт значна абмяжоўвае чытацкую аўдыторыю, бо для ўспрымання ідэй, закладзеных у кнізе, патрабуецца пэўны ўзровень падрыхтоўкі і наяўнасць уласнай філасофіі жыцця і вядзення бізнэсу», -- распавёў прадстаўнік кансалтынгавай кампаніі «Эксперт-Эка», якая з'яўляецца, па сутнасці, выдаўцом. Пакуль атрыманыя папярэднія заказы на 70 асобнікаў.

«У выданні асвятляецца шырокае кола пытанняў, з якімі ў той ці іншай форме сутыкаюцца ўладальнікі і топ-менеджары, незалежна ад формы арганізацыі бізнесу. У выданні, акрамя непасрэднага разгляду тэорыі і практыкі кіравання прадпрыемствамі, закранутыя пытанні даверу уласнікаў і менеджараў, пабудовы сістэмы асабістага кантролю і дазволу канфліктаў, абароны інтарэсаў удзельнікаў холдынгаў, працы холдынгу з знешнім фінансаваннем і многія іншыя», - адзначаюць спецыялісты.

Удзел у напісанні кнігі прынялі шматлікія вядомыя навукоўцы і спецыялісты, буйныя бізнесмены і ўласнікі прадпрыемстваў. Сярод іх, у прыватнасці, міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, сумесна з якім была напісаная частка, якая тычыцца транснацыянальных карпарацый, кіраўнік АНТ Рыгор Кісель, які даў для кнігі цікавы практычны матэрыял, а таксама былы намеснік міністра эканомікі і цяперашні намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Тур, які працаваў над рэцэнзаваннем рукапісу.

0
шчаслiвы кантрактнiк / Адказаць
17.05.2012 / 14:45
Думаю, што каждая бюджэтная арганiзацыя калекцiўнымi усiлiямi сможа памоч эцiм таварышам. Пару суботнiкаў па збору средств i драгацэнны фалiант в руках калекцiва. А адну нада адправiць у бiблiацеку Кангрэса ЗША.
0
Яуген / Адказаць
17.05.2012 / 14:49
Ну молодцы, что сказать, вместо 30 000 экз по 6 долл., продают 300 по 600 долл. В итоге на"самую дорогую" 300 покупателей точно найдется, реклама уже есть, затраты минимальные... браво!
0
Крэатыв лю / Адказаць
17.05.2012 / 16:13
Напісаў кнігу "Як стаць багатым" шукаю грошы на яе выданне :)
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру