Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў ініцыятыву палкоўніка Уладзіміра Барадача аб стварэнні беларускага апазіцыйнага ўрада ў выгнанні.

«Урад у выгнанні (ці за мяжой) магчымы толькі пры выкананні двух пунктаў. 1. Ён павінен паўстаць пры блаславенні Рады БНР. 2. Урад павінен узначаліць Зянон Пазняк. Лепшай кандыдатуры для гэтага я не бачу.

Пазняк — гэта правадыр, асабліва ў тыя моманты, калі стаіць пытанні аб жыцці і смерці нацыі і дзяржавы. Ён моцны лідар, хрысціянін.

Калі Рада БНР не дасць блаславення, то я б не падтрымліваў такі ўрад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?