20 сакавіка пасля правядзення праверкі распачата крымінальная справа згодна з часткай 3 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконнае здабыванне рыбы або водных жывёл) у дачыненні да 25‑гадовага рабочага Мінскага завода ацяпляльнага абсталявання.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, мінчанін 16 сакавіка прыблізна ў 13.00 на вадасховішчы Крыніца непадалёк ад пасёлка Ждановічы з выкарыстаннем начыння для падводнага палявання незаконна здабыў 76 ракаў на 3 мільёны 534 тысячы рублёў.

Санкцыі ч. 3 арт. 281 КК: штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?