17.05.2012 / 15:12

Расія згуляе з Фінляндыяй, а Славакія — з Чэхіяй абноўлена ў 23:30 7

Вызначыліся ўсе паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі

Вечарам чацвярга вызначыўся апошні ўдзельнік паўфінала чэмпіянату свету па хакеі.

Ім стала зборная Чэхіі, што зламала Швецыю -- 4:3.

У паўфінале, што пройдзе ў суботу, Чэхія згуляе са Славакіяй, што выйграла ў Канады 4:3.

У другім паўфінале згуляюць Расія і Фінляндыя.

Расіяне выйгралі ў Нарвегіі 5:2, а фіны атрымалі валявую перамогу над ЗША -- 3:2.

Такім чынам: субота, 19 мая: Расія -- Фінляндыя (13:30), Чэхія -- Славакія (17:30).

nn.by

0
LA LAMENTATION CANADIENNE / Адказаць
17.05.2012 / 15:26
Ні сабе перац ! Канада у шоку. Але славакі заусёды былі годнай камандай. Віншуем славян.
0
Аматар портэра / Адказаць
17.05.2012 / 15:49
Вiншую славакау з перамогай. Дарэчы, у Славаччыне i немцау шмат.
0
Як ў кіно / Адказаць
17.05.2012 / 15:49
Саборная наша зборная кажа: «Глупства, не трэба спісваць няўдачы на тагасветныя сілы» «Шмат кур'ёзных галоў заляцела ў нашы вароты» «Шайбы яшчэ нейкія недарэчныя» Нябачны хакеіст? Які крыўдзіцца? Які жартаваў? трэба падумаць пра гэта...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру