Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч катэгарычна абверг звесткі, выкладзеныя ў інтэрнэце ў нядаўнім артыкуле былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча.

У сваёй публікацыі палітык расказаў, што некалі былы супрацоўнік КДБ, які атрымаў палітычны прыстанак у адной з краін ЕС, падарыў яму метадычку, па якой яго вучылі ў беларускім Інстытуце нацыянальнай бяспекі. У гэтай кнізе, паводле слоў Міхалевіча, ёсць раздзел «Метады мэтанакіраванага ўздзеяння на чалавека».

«Апошняе месца па парадку, але відавочна не па важнасці ў ім займаюць катаванні», — адзначае ён.
Якія гэта катаванні, і паведаміў у артыкуле экс-кандыдат у прэзідэнты.

Гэту інфармацыю Аляксандр Антановіч назваў «поўнай выдумкай і бязглуздзіцай». Прадстаўнік КДБ адзначыў, што яна можа расцэньвацца як паклёпніцкія выдумкі, якія наносяць урон ведамству.

У сувязі з гэтым хлусня і паклёп будуць разглядацца праз прызму прававой ацэнкі дзеянняў па распаўсюджванні інфармацыі, якая наносіць урон дзелавой рэпутацыі КДБ,
— заявіў Антановіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?