У пракат выходзіць камедыя «Дыктатар», у якой стваральнік «Бората» Саша Барон Коэн здзекуецца з тыранаў, дэмакратаў і інвалідаў.
Мала, што можа азмрочыць будніАдсюль картэжы з залатых джыпаў, Меган Фокс у ложку (а да яе — Кэці Пэры і незлічонае мноства зорак Галівуду, у тым ліку мужчын) і дурны нораў.генерал-адмірала Аладзіна (Саша Барон Коэн), бо ён аднаасобна кіруе паўночнаафрыканскай краінай Вадыяй, а ў Вадыі шмат нафты.
Але ёсць праблемы.
міжнародная супольнасць пагражае перайсці ад розных там санкцый (што яны нафтаваму самадуру?) да авіяўдараў, калі Аладзін не патлумачыцца перад ААН.
Ад сваіх старых масак Коэн, здаецца, адмовіўся, прыдумаў
Рэжысёрам, як у «Бораце» і «Бруна» выступіў амерыканскі сатырык Лары Чарльз.
На публіцы, дарэчы, Коэн зараз таксама з’яўляецца выключна як эксцэнтрычны сатрап у мундзірыа-ля Кадафі: на чырвонай дывановай дарожцы «Оскара», напрыклад, «выпадкова» перакуліў скрыню, у якой нібыта знаходзіўся прахэкс-лідэра Паўночнай Карэі Кіма Чэн Іра.
У фільме Коэн, гэта значыць, прабачце, Аладзін, таксама звыкла непаліткарэктны: прыніжае жанчын, дае выспятка дзецям (непаслухмяным, якія відавочна таго заслугоўваюць, зрэшты), абражае пачуцці габрэяў і арабаў.Прычым нават тады, калі яго герой заняты самымі нявіннымі рэчамі — напрыклад, гуляе ў Nintendo Wii.
У сатрапа свае забавы — на экране узброены аўтаматам гулец № 1 сваёй краіны ўрываецца ў нумар ізраільскай каманды на Алімпійскіх гульнях у Мюнхене 1972 года. За мяжой фолу?
Мабыць, але даводзіцца прызнаць, зроблена таленавіта.
Ёсць яшчэ выдатны гэг, у якім двое мужчын ўсходняй знешнасці (Аладзін без барады і яго былы спец па ядзернай зброі з барадой) садзяцца турыстамі на борт экскурсійнага верталёта: варта ім перайсці на родную мову і згадаць ў размове лічбу 9–11, хмарачос Эмпайр- Стэйт і статую Свабоды, як вакол пачынае нарастаць трывога.
Пры гэтым
Коэн не высмейвае адзін бок за кошт іншага.
Дэмакратыю ў аўтарытарнай Вадыі хочуць насадзіць нафтавыя магнаты з BP, Exxon і Кітая, каб займець кантракты.
Дыктатар таксама дабрынёй не вызначаецца: адпраўляе падданых на смерць пад настрой і з трыбуны заклікае амерыканскіх калегаў рабіць як ён.
Гэта значыць
марнаваць грошы на сяброў, кантраляваць СМІ і фальсіфікаваць выбары — бо гэта так зручна і прыемна.
І калі трэба навесці парадак у краме, дзе працуе яго
Яшчэ ў экранным