Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International адказала адмовай на афіцыйную просьбу дэпутата Эўрапарлямэнту Марэка Мігальскага прызнаць Сяргея Каваленку вязьнем сумленьня.

Пры гэтым дырэктар праграмы Amnesty International у Эўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Дальхузен, заявіў у сваім лісьце Мігальскаму, што яго арганізацыя будзе працягваць сачыць за справай Каваленкі і пры неабходнасьці ўмешвацца.

Прымаючы рашэньне,

у арганізацыі кіраваліся паказаньнямі супрацоўнікаў міліцыі, якія заявілі, што Каваленка аказваў ім супраціў,
піша на сваім сайце Марэк Мігальскі, які шэфствуе над Сяргеем Каваленкам у межах кампаніі Libereco-Partnership for Human Rights.

У сувязі з тым, што Amnesty International «паверыла словам органаў, якія сьлепа выконваюць каманды беларускага рэжыму», Марэк Мігальскі даслаў у арганізацыю яшчэ адзін ліст з просьбай перагледзець справу і прызнаць Каваленку палітвязьнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?