Папулярная амерыканская спявачка, «каралева дыска» Дона Самэр памерла ва ўзросце 63 гадоў.

Блізкія спявачкі распавялі журналістам, што ў Самэр быў рак, але яна спрабавала захаваць хваробу ў таямніцы. Галоўнай яе мэтай было скончыць новы альбом.

Слава да Доны Самэр прыйшла ў 1970-я гады. Дагэтуль ёй належыць рэкорд па колькасці выпушчаных запар падвойных альбомаў, якія займалі першы радок у музычных чартах.

Самэр стала першай у музычнай гісторыі спявачкай, чые сінглы за год 4 разы прабіваліся на вяршыню хіт-параду Billboard Hot 100, шэсць разоў яе ўзнагароджвалі прэміяй «Грэмі».
У 1992 годзе на Галівудскай алеі славы ўсталявалі зорку яе імя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?