18.05.2012 / 16:12

Пабачыць шчасце і абрыдацца

Меладрама «Шчасліўчык» — сталая альтэрнатыва саплівым «Прыцемкам».

Шчасліўчык (The Lucky One)

ЗША, 2012, каляровы, 101 хв.

Рэжысёр: Скот Гікс

Ролі выконваюць: Зэк Эфран, Тэйлар Шылінг, Бліс Дэнэр, Райлі Томас Сцюарт, Джэй Р.Фергюсан

Жанр: Меладрама паводле раману Нікаласа Спаркса

Адзнака: 4,5 (з 10)

Марскі пехацінец Логан Цібо не падарваўся на міне таму, што падабраў з пылу жаночую фатаграфію. Вярнуўшыся ў Паўночную Караліну Логан вырашае знайсці незнаёмую. Але дзяўчына-выратавальніца яшчэ не здагадваецца пра сваё шчасце.

Фільм Скота Гікса — ветлая барацьба цукру з мёдам. Меладрама, пастаўленая па далёка не геніяльнай кнізе Нікаласа Спарка, згубіла нават намёкі на канфлікты —

і ўяўляе сабой адзін вялізны «посцік пра коцікаў».
У якасці «коціка» выступае Зэк Эфран — чуллівы, сумны і закаханы — які й сабачку палашчыць, і дзіця прыгалубіць.

Жаночай удачы Тэйлар Шылінг падыгрывае прырода: чырвонае золата лісцяў, сонца на небасхіле, светлыя промні. А калі гераіне блажыць — прырода лютуе навальніцай і штормам. Пачуцці ўзмацняе шчодрая музыка, якую стваральнікі не зажміндзілі: фільм — меладрама.

Карціна — сталая альтэрнатыва саплівым «Прыцемкам».
Гледачам — нішто не замінае выспацца, глядачкам — абрыдацца ад замілавання. Падрыхтуйце насовачкі!

Цёмны рыцар гораду
Апошняя частка трылогіі Крыстафэра Нолана пра Бэтмэна
Марцін Скарсэзэ — «Захавальнік часу»
Стэрэаскапічная драма з Жоржам Мяльесам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру