Афіцыйныя рэзервовыя актывы і іншыя актывы Беларусі ў замежнай валюце за студзень-красавік 2012 года выраслі на 8,4% і на 1 мая дасягнулі $11,54 млрд., паведамілі ў Нацыянальным банку.

У структуры інвалютных актываў Беларусі афіцыйныя рэзервовыя актывы на 1 мая склалі $7,975 млрд., павялічыўшыся за студзень-красавік на 0,7 працэнта. Іншыя актывы ў замежнай валюце і золаце, не ўключаныя ў склад рэзерваў (у банках з рэйтынгам ніжэйшым за ўзровень «А» па рэйтынгавай шкале міжнародных рэйтынгавых агенцтваў Fitch Ratings або Standard and Poor`s, а таксама «А2» па рэйтынгавай шкале Moody`s Investor Service), з пачатку года выраслі на 30,8% і дасягнулі на 1 мая $3,56 млрд.

Чаканыя на працягу года траты афіцыйных органаў (Нацыянальнага банка і ўрада Беларусі) у замежнай валюце па стану на 1 мая 2012 года склалі $4,16 млрд.

У тым ліку па пазыках і каштоўных паперах неабходна выплаціць $3,16 млрд., выкананне абавязацельстваў па форвардных здзелках запатрабуе $997,2 млн.

Умоўныя абавязацельствы Беларусі ў замежнай валюце (у асноўным, выдадзеныя урадам і Нацыянальным банкам гарантыі) на працягу 12 месяцаў пасля 1 мая 2012 года могуць запатрабаваць выплаты $1,43 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?