Суд над жонкай віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі Аленай, яго стрыечным братам Канстанцінам і актывісткай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аленай Семенчуковай працягнецца 30 мая.

«Суддзя Кастрычніцкага раёна Віцебска перанесла пасяджэнне, каб дапытаць супрацоўнікаў міліцыі, якія нас затрымлівалі», — паведаміла БелаПАН Алена Каваленка.

Жонка і стрыечны брат Каваленкі, а таксама Семенчукова былі затрыманыя раніцай 18 мая за тое, што напісалі на асфальце перад будынкам абласнога суда «Свабоду Сяргею Каваленку!». Усіх трох абвінавачваюць паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйным правапарушэнні (дробнае хуліганства).

Як паведамлялася, 18 мая Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на прыгавор суда Першамайскага раёна Віцебска.

Нагадаем, 27 лютага суд пад старшынствам Алены Жук прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе пра пакаранне, вынесенае апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, — тры гады пазбаўлення волі ўмоўна. Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года і з таго часу знаходзіцца ў зняволенні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?