Рух аўтатранспарту па вуліцы Прытыцкага ў Мінску 19 мая (субота) будзе абмежаваны, паведаміла прэс-афіцэр ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

У прыватнасці, у абодвух напрамках з 9.30 да 13.00 будзе перакрыты аўтамабільны рух ад праспекта Пушкіна да вуліцы Жудро. На гэтым участку пройдзе фізкультурнае свята.

ДАІ Фрунзенскага раёна Мінска выбачаецца і рэкамендуе аўтаўладальнікам для выключэння заторавых сітуацый планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?