19.05.2012 / 09:24

Бяляцкі атрымаў узнагароду Дзярждэпа ЗША 5

Беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў сёлетнюю ўзнагароду абаронцы правоў чалавека, якую штогод выдзяляе Дзярждэпартамент ЗША, паведамляе амэрыканскае замежнапалітычнае ведамства.

«Гэтая ўзнагарода адзначае асобаў або недзяржаўныя арганізацыі, якія, будучы пастаўленыя ва ўмовы урадавых рэпрэсій, прадэманстравалі выбітную мужнасць і вядучую ролю ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«Алесь Бяляцкі адважна выступаў адвакатам ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем’яў, нягледзячы на цкаваньне з боку ўраду Беларусі. У якасьці заснавальніка „Вясны“, адной з вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі, Бяляцкі забяспечваў ахвяр пераследу юрыдычнай і практычнай дапамогай і выконваў ролю ключавой крыніцы інфармацыі адносна парушэнняў правоў чалавека.

У гэты момант ён з’яўляецца палітвязнем і адбывае турэмнае зняволенне тэрмінам чатыры з паловай гады за сваю праваабарончую дзейнасць», — нагадвае Дзярждэп.

Сёлетнюю ўзнагароду Бяляцкі падзяліў з угандыйскай Кааліцыяй грамадзянскай супольнасці ў пытанні правоў чалавека і канстытуцыйнага закону.

0
Андрэй Камю / Адказаць
19.05.2012 / 09:32
Дзякуй Штатам! Прызнанне ахвярнай працы годнага сына нашай Бацькаўшчыны. Але Бяляцкі, на маю думку, варты Нобелеўскай.
0
канстатацыя / Адказаць
19.05.2012 / 10:42
добра, але Нобеля не будзе напэўна
0
Ales J / Адказаць
19.05.2012 / 14:37
Бо грошы мае. А "галадранец" сцяганосец і ахвярнік за перакананні Сяргей Каваленка нават Вязнем сумлення не прызнаны, не кажучы ўжо пра нейкую там фінансавую падтрымку
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру