19.05.2012 / 09:36

Сёння — фінал Лігі чэмпіёнаў: «Баварыя» — «Чэлсі» 31

Апытанне: Вы за каго і якім будзе лік?

Мюнхен гатовы да фіналу.

Сёння ў Мюнхене пройдзе фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў: «Баварыя» — «Чэлсі». Пачатак у 21:45, трансляцыя на «Беларусь-2».

Цікава, што мюнхенцы здолелі дабіцца права выступіць у Мюнхене (стадыён выбіраецца УЕФА загадзя). Ні «Баварыя», ні «Чэлсі» ў сезоне 2010–2011 не былі чэмпіёнамі сваіх краінаў. «Чэлсі» быў другім, «Баварыя» — 3-й і наогул прабівалася ў групавы турнір праз кваліфікацыю. Сёлета «Чэлсі» фінішаваў у чэмпіянаце Англіі 6-м, а «Баварыя» — 2-й.

Аднак ніхто не адмаўляе сілы гэтых камандаў.

Так у паўфіналах ЛЧ «Баварыя» ў серыі пенальці выбіла будучага чэмпіёна Іспаніі мадрыдскі «Рэал», а «Чэлсі» — «Барселону».

Такім чынам: субота, 19 мая, 21:45. «Баварыя» — «Чэлсі». Якім будзе лік?
0
дзяўчо / Адказаць
19.05.2012 / 09:45
Баварыя:Чэлсі 3:1
0
Янка Дамавік / Адказаць
19.05.2012 / 09:49
Я за Чэлсі, але здаецца, пераможа Баварыя з мінімальным лікам. Або па серыі пенальці.
0
нямчук / Адказаць
19.05.2012 / 09:52
За Баварыю! З якім лікам мюнхенцы перамогуць мяне не вельмі турбуе, таму пастаўлю на самы папулярны ў футболе -- 1:0.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру