У сераду прайшоў другі матч фіналу чэмпіянату Беларусі па хакеі. На пляцоўцы «Кераміну» (Лядовы палац на Прытыцкага) другі раз запар былі мацнейшыя менскія «дынамаўцы». Гэтым разам зь лікам 3:2. Прычым «Керамін» вёў у ліку 2:0.
Лік у сэрыі стаў 2:0 на карысьць «Дынама».
Наступныя дзьве гульні пройдуць у Палацы спорту, на хатняй пляцоўцы «Дынама», у суботу і нядзелю. Пачатак а 17‑й. У нядзелю можна завітаць на хакей пасьля Дня Волі.