Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ад 17 мая 2012 года № 31 зацверджаны ветэрынарна-санітарныя правілы рэалізацыі жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання на рынках, кірмашах (выставах).

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінсельгасхарча, правілы ўстанаўліваюць патрабаванні да тэрыторыі, будынкаў і пабудоў рынку, абсталявання, інвентару, тары, умоў прыёму, захоўвання і рэалізацыі жывёл, прадуктаў жывёльнага паходжання на рынках, кірмашах (выставах). Асобнымі главамі вызначаны патрабаванні да рэалізацыі тавараў на заабатанічных рынках, а таксама на выставах (кірмашах).

Апрача таго, пастановай міністэрства ад 30 красавіка № 25 зацверджаны ветэрынарна-санітарныя правілы вырошчвання авечак. Імі ўстаноўлены патрабаванні да тэрыторыі авечкагадоўчых ферм, вытворчых і дапаможных памяшканняў, транспарціроўкі авечак, тэхналагічнага абсталявання і інвентару, аховы навакольнага асяроддзя. Правілы з’яўляюцца абавязковымі для выканання юрыдычнымі асобамі незалежна ад іх форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Вышэйпералічаныя ветэрынарна-санітарныя правілы зацверджаны ў Беларусі ўпершыню.

Пастановай Мінсельгасхарча ад 17 мая 2012 года № 32 унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову ведамства ад 21 снежня 2009 года № 82 «Аб зацвярджэнні Ветэрынарна-санітарных правілаў для арганізацый, якія ажыццяўляюць прыёмку малака, вытворчасць, захоўванне і рэалізацыю малочных прадуктаў».

Гэтай пастановай устаноўлены асаблівасці вытворчасці і захоўвання сыравіны для вытворчасці марожанага, выкарыстання харчовых дабавак, прыгатавання сумесяў, тэхналагічныя працэсы вытворчасці марожанага, яго захоўвання і транспарціроўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?